Гуманітарны рэйс для эвакуацыі беларусаў з сектара Газа вылецеў у Егіпет, чакаем землякоў на радзіме ўжо сёння

16 ноября 2023

Самае дарагое - гэта людзі! Гэта заўсёды падкрэслівае кіраўнік дзяржавы. Таму і рашэнні (на выпадак экстранны) - самыя аператыўныя.

15 лістапада выканана даручэнне Прэзідэнта Беларусі: з сектара Газа эвакуіраваны беларусы і члены іх сем'яў. За імі ўжо сёння раніцай вылецеў выратавальны борт з Беларусі. На ім супрацоўнікі КДБ, МНС, журналісты.

Па першых кадрах, якія з'явіліся ў інтэрнэце, відаць, людзі да апошняга не верылі, што калісьці вернуцца ў мірнае жыццё! Слёзы, хутчэй ад радасці, самае страшнае за спінай.

Юлія Алфёрава раскажа, што ўжо вядома пра выратавальную місію (падрабязнасці ў відэа).