Гуманітарны груз з кітайскай вакцынай ад COVID-19 даставяць 18 мая ў Беларусь

17 мая 2021

З аэрадрома Мачулішчы сёння вылецеў ваенна-транспартны самалёт Іл-76 у Пекін! Ён даставіць у Беларусь гуманітарную дапамогу з Кітая -  вакцыну ад каранавіруса. Ваенны экіпаж ужо прывозіў гуманітарныя грузы. У лютым мінулага года Беларусь стала першай краінай, якая па ўказанні Кіраўніка нашай дзяржавы накіравала матэрыяльную гуманітарную дапамогу ў Кітайскую Народную Рэспубліку. Пекін таксама аказваў дапамогу Мінску ў барацьбе з COVID-19. Агульная працягласць маршруту ваеннага борта складзе 13 600 кіламетраў. За 20 гадзін палёту экіпаж перасячэ 5 гадзінных паясоў  у кожны бок. А чакаюць беларускіх лётчыкаў з 14 тонамі гуманітарнага грузу на радзіме ўжо заўтра.