Губернатар Анатоль Ісачанка праводзіць прыём ва Уздзенскім раёне

18 октября 2017

Вызначэнне межаў зямельных участкаў, асфальтаванне дарог, асвятленне вуліц. Гэтыя пытанні сёння абмяркоўвалі жыхары Уздзенскага раёна на прыёме ў губернатара вобласці. Напрыклад, праблема Алены Берасневіч вырашылася толькі пасля таго, як яна запісалася на асабістую сустрэчу з Анатолем Ісачанкам. Летам жанчына звярталася да мясцовых уладаў з просьбай расчысціць пажарны праезд ля яе дома і зрабіць невялікі канал да сцёкавых вод, бо падчас дажджоў патокі вады траплялі на яе ўчастак і фактычна падтаплівалі агарод. Аднак яе просьба заставалася без адказу. І толькі сёння побач з домам з'явілася спецыяльная тэхніка, якая за гадзіну вырашыла праблему.

Усяго на прыём да Анатоля Ісачэнкі прыйшлі пяць чалавек. Вырашэнне большасці пытанняў губернатар узяў на асабісты кантроль.