Група "А" КДБ Беларусі заняла першае месца ў міжнародных спаборніцтвах па стральбе

28 октября 2018

Спаборніцтва праходзіла ў Маскоўскай вобласці, прысвечана яно было 25-годдзю стварэння службы бяспекі Прэзідэнта Расіі.

Канкурэнцыю Спецыяльнаму аператыўна-баявому падраздзяленню з Беларусі склалі 14 каманд. Элітныя спецпадраздзяленні нашай краіны, Расіі і Казахстана дэманстравалі свае навыкі ў стралковай падрыхтоўцы, абясшкоджванні злачынцаў у лесе, вызваленні заложнікаў, а таксама вядзенні перамоў і аказанні першай медыцынскай дапамогі. Пераможцы сціпла прызнаюцца, што да спаборніцтва не рыхтаваліся, а дасягнуты вынік - адлюстраванне паўсядзённай працы.

Адзначым, што п'едэстал падзялілі дзве каманды з Беларусі. Першай стала група "А" КДБ нашай краіны, трэцяе месца дасталася спецпадраздзяленню МУС "Алмаз". А вось ганаровае другое месца ў гэтых міжнародных спаборніцтвах па стральбе занялі прадстаўнікі Цэнтра спецыяльнага прызначэння ФСБ Расіі.