Грамадзянін Кыргызстана знайшоў у Беларусі магілу роднага дзядзькі, які загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны

31 июля 2022

Нашчадак удзельніка Вялікай Айчыннай вайны з Кыргызстана ў Беларусі не толькі здабыў сваю другую радзіму, але і знайшоў магілу продка. 22 гады таму  Уланбек упершыню прыляцеў у Мінск. Спакойная Беларусь здалася  тады герою нашага сюжэта менавіта тым месцам, дзе ён гатовы працаваць і ствараць сям'ю. 

Сёння ж ён лічыць, што гэта быў сапраўдны кліч продкаў, бо больш чым 70 гадоў сям'я  Уланбека шукала хоць нейкую інфармацыю пра сваяка, які ў 1941 годзе добраахвотна пайшоў на фронт. Але тое, што ён па-геройску загінуў менавіта ў Беларусі, уявіць сабе родныя не маглі. Пабываць на месцы пахавання і аддаць даніну памяці герою Вялікай Айчыннай вайны ў нашу краіну прыляцеў бацька Уланбека. Пра тое, як сустрэлі нашчадкаў абаронцы-добраахвотніка і пра каштоўнасці традыцый нашай краіны, рэпартаж Паліны Лушчык (відэа).