Грамадзяне 73 краін з сённяшняга дня могуць прыехаць па бязвізе ў Беларусь для вакцынацыі

15 июля 2021

Замежнікі могуць прыехаць у Беларусь без візы не толькі па білеце на "Славянскі базар у Віцебску", але і з сённяшняга дня на вакцынацыю ад COVID-19. Магчымасць прышчэпкі ў нашай краіне даступная для грамадзян 73 дзяржаў. Для ўезду неабходна пакінуць заяўку ў інфармацыйнай сістэме vaccination.by, атрымаць пацверджанне аб даце, часе і месцы правядзення працэдуры, кошт - 140 беларускіх рублёў.
Прыбыць замежнікі могуць за 2 дні да даты прышчэпкі. Сертыфікат выдаюць пасля поўнага курсу вакцынацыі на дзвюх мовах - рускай і англійскай. Тэрмін бязвізавага знаходжання ў Беларусі складзе не больш як 5 сутак з дня ўезду.