ДМК: У Беларусі ўступаюць у сілу абмежаванні на ўезд у краіну з-за эпідэмічнай сітуацыі

29 октября 2020

Як стала сёння вядома, у сувязі з эпідсітуацыяй, у сумежных краінах Беларусь часова абмяжоўвае ўезд на сваю тэрыторыю праз пункты пропуску. Як паведамляе ДМК, забарона закране асобныя катэгорыі фізічных асоб з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны. Пры гэтым паведамляецца, што пад абмежаванні не падпадаюць супрацоўнікі дыппрадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, вадзіцелі фур, прызначаных для выканання міжнародных аўтаперавозак, а таксама члены цягніковых і лакаматыўных брыгад міжнароднага чыгуначнага паведамлення.

Разам з тым пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" працягне функцыянаваць без абмежаванняў.