ДПК: Украіна закрыла пункт пропуску "Вільча" на мяжы з Беларуссю

24 февраля 2022
Украіна закрыла пункт пропуску "Вільча" на мяжы з Беларуссю да 3 сакавіка - аб гэтым інфармуе Дзяржпагранкамітэт краіны. З беларускага боку гэта "Аляксандраўка". Прычынай стала распараджэнне Кабінета Міністраў Украіны - афіцыйная інфармацыя паступіла ад украінскага боку. На дадзены момант на паўднёвым кірунку функцыянуюць пункты пропуску "Макраны", "Камарын", "Новая Гута" і "Весялоўка". Адсочваць інфармацыю можна на інтэрнэт-партале памежнага ведамства.