Госць анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі - народны артыст Расіі Эдгард Запашны

15 апреля 2015

Як гэта - трымаць на плячах 200-кілаграмовага льва? У якім узросце пачынаюць дрэсіраваць драпежнікаў? Колькі шрамаў на целе знакамітых артыстаў цырка? Адкрытымі, кранальнымі, натхняльнымі і трагічнымі гісторыямі падзяліўся сёння падчас анлайн-канферэнцыі народны артыст Расіі, дырэктар Вялікага Маскоўскага цырка Эдгард Запашны. Госць студыі таксама расказаў пра сваю новую шоу-праграму і дабрачыннасць, якая звязвае людзей і цырк.

Пра тое, наколькі гуманна ўтрымліваць жывёл у цырку і дзе небяспечныя драпежнікі дажываюць свой век, калі ідуць на пенсію, можна даведацца на сайце Белтэлерадыёкампаніі. Відэаверсію і тэкставую трансляцыю канферэнцыі шукайце на інтэрнэт-партале tvr.by.