Трэці цыклон на падыходзе

17 марта 2014

Сёння ў другой палове дня паўночнаатлантычныя масы прынясуць мокры снег і моцны вецер. Раніцай і ўвечары сіноптыкі не выключаюць з'яўлення галалёдзіцы на дарозе, а ў некаторых раёнах вобласці нават завеі. Ноччу слупок тэрмометра апусціцца да 6 градусаў. Але на выхадных варта зноў чакаць вясновага надвор'я.


У сераду прыйдзе чацвёрты цыклон, які таксама будзе суправаджацца парывістым ветрам. Дарэчы, за выхадныя стыхія пашкодзіла электразабеспячэнне амаль у 200 населеных пунктах вобласці. Як паведамілі супрацоўнікі МНС, электрычнасць была аператыўна адноўлена.