Дзяржкаммаёмасць распрацавала праект указа па дэдаларызацыі рынку арэнды

4 марта 2015

Стаўкі арэнднай платы для прыватнай нерухомай маёмасці ў Беларусі плануюць устанаўліваць у рублях. Праект адпаведнага ўказа па дэдаларызацыі рынку арэнды распрацавала Дзяржкаммаёмасць. Ён тычыцца гандлёвых і офісных цэнтраў. Пакуль прыватныя кампаніі ўстанаўліваюць для арандатараў стаўкі ў еўра, але з-за вагання курсаў большасць уладальнікаў сутыкаюцца з праблемамі пры выплаце.

Ніна Стэцік, намеснік начальніка ўпраўлення Дзяржкаммаёмасці: "Распрацаваны праект указа, дзе прадугледжваецца, што пры здачы ў арэнду нерухомай маёмасці, што знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, арэндная плата павінна ўстанаўлівацца ў беларускіх рублях або ў базавых арэндных велічынях. Штогод на 1 красавіка года яна можа індэксавацца на індэкс спажывецкіх цэн за мінулы год у адносінах да папярэдняга. Гэта практычна будзе індэксавацца на ўзровень інфляцыі".

Што тычыцца дзяржаўнай маёмасці, арэндныя стаўкі не прывязаны да валюты з 2010 года, на працягу трох апошніх гадоў залежаць ад базавых арэндных велічынь і выплачваюцца ў беларускіх рублях.