Сейм Латвіі ўраўняе ў статусе ветэранаў Чырвонай Арміі і вермахт

2 ноября 2017

Адпаведны закон прыняты сёння ў другім чытанні. Удзельнікам Другой сусветнай плануецца выдаваць спецыяльнае пасведчанне і нагрудны знак. Таксама латвійцы, якія ваявалі на баку гітлераўцаў, змогуць разлічваць на сацыяльныя льготы. Асобы, якія знаходзіліся ў нацыянал-сацыялістычнай партыі Германіі альбо асуджаныя за злачынствы супраць чалавечнасці, а таксама экс-супрацоўнікі нямецкіх або савецкіх спецслужб статус удзельніка вайны мець не будуць.