Дзяржаўтаінспекцыя ў гэтыя дні пільна сочыць за выкананнем правілаў паркавання

3 апреля 2019

Пад наглядам пешаходныя пераходы, скрыжаванні вуліц і ўезды ў дваровыя тэрыторыі. Пакідаць аўто можна не бліжэй, чым за 15 метраў ад зебры. Аўтамабілі парушальнікаў чакае эвакуацыя на штрафстаянку.

Аляксандр Капуза, інспектар ДПС АДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска: "Асноўныя праблемы - гэта ў ранішні час. Бацькі вядуць дзяцей у дзіцячыя сады і іншыя дашкольныя ўстановы. Уздоўж пешаходных пераходаў загрувашчваюць і застаўляюць уваходы ў гэтыя ўстановы ўздоўж дарог, уздоўж скрыжаванняў. Ствараюцца небяспечныя аварыйныя сітуацыі на дарозе, у сувязі з чым можа дзіця выскачыць на пешаходны пераход і атрымаць траўмы".

Каб забраць  эвакуіраваны  аўтамабіль, вадзіцелям трэба заплаціць штраф  у памеры 25 рублёў, а таксама 60  за пагрузку і 7  за кожную гадзіну на штрафстаянцы.