Гарадская рэклама ў новым фармаце

6 декабря 2017

На змену звыклым круглым тумбам у Мінску прыходзяць трохбаковыя канструкцыі. Першую ўсталявалі ля станцыі метро "Усход". Такая тумба мае падсвет, а рэкламныя афішы засцерагаюць пластыкавыя экраны. Зараз рыхтуюць яшчэ адзін варыянт дызайну. Пасля жыхары сталіцы выберуць найлепшы. Новыя тумбы ўсталююць на праспектах Незалежнасці і Пераможцаў.

Пры гэтым адмаўляцца ад старых круглых канструкцый пакуль не будуць - зараз іх у сталіцы больш за дзве сотні. Яны дазваляюць размясціць больш рэкламных аб'яў.