Да 8 Сакавіка Белстат склаў партрэт сярэднестатыстычнай беларускі

8 Сакавіка 2017

Сёння жанчыны складаюць больш за палову ад агульнага насельніцтва Беларусі. Большасць жыве ў гарадах або пасёлках гарадскога тыпу. Сярэдні ўзрост беларускі - 42 з паловай гады. Замуж яны выходзяць у 25 з паловай, а першае дзіця нараджаюць у 26. У больш як 60% жанчын вышэйшая або сярэдне-спецыяльная адукацыя. Працуюць амаль 65%. У асноўным беларускі занятыя ў сферы паслуг. Пераважна жаночымі з'яўляюцца ахова здароўя, сацыяльныя паслугі і адукацыя.