Гарадок рыхтуецца да Дня беларускага пісьменства - афіша мерапрыемстваў ужо ёсць

28 августа 2023

Заключная падрыхтоўка перад XXX юбілейным Днём беларускага пісьменства. Сёлета галоўнай лакацыяй нацыянальнага свята стаў Гарадок, поўнач нашай краіны. Афішу ўжо вынеслі на суд чытача.

У гэтыя выхадныя форум адзінства нацыянальнага слова загучыць ва ўсю моц. Гарадок у прадчуванні вялікай колькасці гасцей, бо яму ёсць чым ганарыцца і чым здзіўляць. Насычаная культурная праграма на галоўнай сцэне і каларытныя праекты на шматлікіх лакацыях. Першыя выхадныя верасня сапраўды будуць запамінальнымі. Рэпартаж Марыны Раманоўскай.