Горад будучыні вачамі дзяцей. Праекты школьнікаў супадаюць з ідэямі авангардных архітэктараў

10 ноября 2019
Горад будучыні вачамі дзяцей. Свае архітэктурныя ідэі прэзентавалі сталічныя школьнікі. 100 работ ад юных дызайнераў і канструктараў аб'ядналі ў тэматычнай кнізе. У ёй дзеці паказалі праекты шматкватэрных і прыватных дамоў. Кожны з іх выкананы па ўсіх правілах архітэктурнай граматнасці. І нягледзячы на тое што на першы погляд малюнкі здаюцца зусім дзіцячымі, у іх схаваныя прафесійныя ідэі. 

Пазнаёміцца з арыгінальнымі праектамі ад маленькіх архітэктараў можна будзе на выставе ў Палацы мастацтваў. Яна адкрыецца напярэдадні Новага года.