Гарналыжныя цэнтры Беларусі актыўна рыхтуюцца да пачатку сезона

24 ноября 2023

Яшчэ больш снегу! Натуральны і штучны! На схілах самых папулярных гарналыжных комплексаў Мінскай вобласці зімовы сезон на старце.

Крутыя спускі паступова запаўняюцца гурбамі: ледзяныя гарматы працуюць у рэжыме 24 на 7, каб паспець скарыстацца марозным надвор'ем. Снежную масу ўтрамбоўваюць і раўняюць спецыяльныя машыны. Спецыялісты праводзяць апошнюю праверку інвентару: лыж і сноўбордаў - хопіць на ўсіх жадаючых.

У цэнтры "Лагойск" плануюць прымаць да 5 тыс. наведвальнікаў за дзень з усёй краіны і гасцей з-за мяжы. Гатова і каманда прафесійных інструктараў. Спецыялісты паставяць на лыжы і сноўборд пачаткоўцаў, дадуць парады вопытным райдэрам.