4D-экскурсія ў Нацыянальнай бібліятэцы

24 октября 2018

Кнігі ажываюць у рэальнасці 4D. Незвычайная віртуальная экскурсія ў Нацыянальнай бібліятэцы і ажыятаж сярод школьнікаў. На планшэце пры дапамозе спецыяльнай праграмы ажываюць карцінкі з энцыклапедый. Інтэрактыў аб'яднаў найноўшыя тэхналогіі і цікавыя факты з розных галін навукі.

Каб наведаць віртуальную экскурсію ў складзе арганізаванай групы, школы з усёй Беларусі запісваюцца за месяц. Нацыянальная бібліятэка прапануе больш за 15 відаў экскурсій для юных наведвальнікаў. Самыя запатрабаваныя - "Мінск на далонях", "Славутыя імёны Бацькаўшчыны" і "Музей кнігі".