Гомель ліквідуе наступствы ўрагану

15 июня 2015
Учора ў цэнтры горада лівень паралізаваў рух транспарту. На аматарскіх відэакадрах бачна, як некаторыя раёны абласнога цэнтра былі затопленыя. Парывы ветру ламалі дрэвы і перакульвалі прыпынкі. Камунальшчыкі яшчэ падлічваюць шкоду, але ліквідаваць наступствы пачалі адраз ж. 

Сёння навальніцы чакаюцца на большай частцы Беларусі. Месцамі пройдуць моцныя ліўні, у асобных раёнах град. Па паўднёвым усходзе краіны захаваецца спякота. Будзе плюс 30 - 32.