Гомель адзначае 75 гадоў вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

26 ноября 2018

26 лістапада 43-га горад над Сожам стаў першым абласным цэнтрам краіны, адбітым у ворага. Знакавай даце сёлета прысвяцілі дзясяткі мерапрыемстваў: мітынгі, сустрэчы з ветэранамі, а таксама рэканструкцыі. Найбуйнейшая з іх узнавіла само вызваленне Гомеля і партызанскую вайну. Прайшла рэканструкцыя на беразе ракі Сож. У мерапрыемстве задзейнічалі больш за дзясятак унікальных узораў тэхнікі і ўзбраення: аўтамабілі, матацыклы, гарматы. Усё гэта, а таксама элементы ўніформы ваенных гадоў, далі Гомельскі абласны музей ваеннай славы і прыватныя калекцыянеры рэгіёна.

Уладзімір Колат, кіраўнік клуба ваенна-гістарычнай рэканструкцыі "Гонар мундзіра": "У нас гістарычны бранявік, 42-га года ўзору. Таксама вось за мной стаіць ГАЗ-67. Гэты наогул быў адрэстаўраваны, ён з гомельскай зямлі, таму вельмі вялікая верагоднасць, што ён наогул удзельнічаў у вызваленні".

Сёння ў гонар вызвалення Гомеля пройдзе ўрачысты мітынг з ускладаннем кветак, а таксама выстава ваеннай тэхнікі і фестываль палявой кухні.