Гомель адзначае 73-ую гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

26 ноября 2016

Горад стаў першым абласным цэнтрам, які вызвалілі савецкія войскі падчас Гомельска-рэчыцкай аперацыі.

Сёння рэканструкцыю гэтага бою пакажуць больш як 100 прадстаўнікоў розных гістарычных клубаў Беларусі. Падзеі ваеннага часу разгорнуцца на адным з азёр Гомеля. Дарэчы, пасля вызвалення Гомель на некалькі месяцаў стаў сталіцай БССР. У горад прыбыў Савет народных камісараў і Цэнтральны савет партыі Беларусі.