Галоўчанка - гісторыкам: Трэба вызначыць месца, дзе зарадзіўся Мінск

3 июня 2022

Наконт беларускай спадчыны сёння гаварылі ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Гістарычная навука  важная для процідзеяння спробам скажэнняў і фальсіфікацый. І як адзначыў прэм'ер Раман Галоўчанка, галоўная задача - фарміраваць у людзей гістарычны светапогляд, нацыянальную самасвядомасць і стаўленне да працэсаў, што  адбываюцца. Вельмі важна, каб намаганні былі накіраваныя на правільныя прыярытэты. Прэм'ер даручыў інстытуту вызначыць і рэалізаваць значныя для беларускай дзяржаўнасці археалагічныя праекты. І адным з найважнейшых ён назваў вызначэнне месца, дзе зарадзіўся Мінск. Трэба навуковае абгрунтаванне, тым больш праз некалькі дзесяцігоддзяў сталіца Беларусі будзе адзначаць тысячагоддзе. 

Журналісты спыталіся ў прэм'ера і аб цяперашніх рэаліях, у прыватнасці, аб мерах падтрымкі ўрадам прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці, якія было даручана распрацаваць па выніках нарады ў Прэзідэнта. Размова ідзе аб скарачэнні тэрмінаў вяртання ПДВ, растэрміноўцы па выплаце падаткаў і пошлін. Дэталёва кожнае рашэнне абмяркоўваецца на пасяджэннях аператыўна-сітуацыйнага штаба. 

Па словах Рамана Галоўчанкі, меры падтрымкі будуць датычыцца  давання адтэрміновак і растэрміновак выплаты не толькі падаткаў, але і ўвазных мытных пошлін. Такое рашэнне рыхтуецца.

Плануецца, што на ўзроўні мясцовых органаў улады будуць прынятыя рашэнні аб недапушчэнні павелічэння ставак падаткаў на нерухомасць для прадпрыемстваў сёлета. 

Прынята рашэнне аб недапушчэнні павышэння базавай арэнднай стаўкі. Яна ўжо зафіксаваная ў беларускіх рублях. Усё гэта ў цэлым павінна стрымліваць цэны на тавары для свайго пакупніка.