У сталіцы прайшоў этап Кубка свету па слаламе на ролікавых каньках

10 июля 2017

У сталіцы можна было назіраць фігурнае катанне на асфальце - прайшоў этап Кубка свету па слаламе на ролікавых каньках. Спартсмены з розных краін Еўропы спаборнічалі ў скачках, акрабатычным тармажэнні - слайдах і ў артыстычных нумарах на роліках. Адзін з этапаў - класічнае катанне: спартсмены ў такт і рытм музыкі аб'язджаюць перашкоды і пры гэтым дапаўняюць выступленне мастацкімі элементамі.

Сваё майстэрства практыкавалі і аматары - для іх вядучыя ролеры свету арганізавалі майстар-класы.