Галоўны медыяхолдынг краіны рыхтуецца да гучнай тэлевізійнай прэм'еры

29 сентября 2017

Крыху больш за тыдзень застаецца да старту новага інтэлектуальнага шоу "Я ведаю!" на першай кнопцы. Удзел у тэлевіктарыне прынялі школьнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Яны прыехалі ў сталіцу, каб прадэманстраваць свае веды і заваяваць прызавое месца ў тэлеконкурсе. Праект падрыхтаваў Генеральны прадзюсарскі цэнтр Белтэлерадыёкампаніі сумесна з Міністэрствам адукацыі Беларусі. 

Падрабязнасці інтэлектуальнага тэлепраекта, а таксама эксклюзіўныя кадры са здымачнай пляцоўкі ўжо ў гэту нядзелю ў "Галоўным эфіры" тэлеканала "Беларусь 1".