"Галоўны эфір" у нядзелю ў 21:00 на "Беларусь 1"

7 ноября 2015

Дэталі таго, што было ў кадры, і што засталося па-за тэлевізійнай карцінкай, глядзіце ў выніковай праграме "Галоўны эфір". Пятая інаўгурацыя ў гісторыі суверэннай Беларусі. Як рыхтавалі важнае палітычнае мерапрыемства? З якой хуткасцю рухаецца мотаэскорт? Якія кампазіцыі ў музычным меню аркестра і колькі важыць штандар у руках роты ганаровай варты? З закулісся галоўнай цырымоніі пяцігоддзя рэпартаж "Галоўнага эфіру".