Галоўная прафсаюзная ёлка сабрала сёння дзяцей з Мінска і цэнтральнага рэгіёна

27 декабря 2017

Галоўная прафсаюзная ёлка сабрала сёння дзяцей са шматдзетных сем’яў, сірот, выхаванцаў школ-інтэрнатаў з Мінска і цэнтральнага рэгіёна. Навагодняе свята - частка вялікай дабрачыннай акцыі "Прафсаюзы - дзецям". Па традыцыі дапамогу аказваюць дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, набываюць неабходнае для дамоў-інтэрнатаў.

Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" працягнецца да 10 студзеня. Кіраўнікі рэспубліканскіх дзяржорганаў, прадстаўнікі мясцовых улад, прадпрыемстваў і арганізацый наведваюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем'і, бальніцы, аказваюць дапамогу ў вырашэнні праблем, уручаюць дзецям падарункі.