У Беларусі будуць адзіныя правілы добраўпарадкавання тэрыторый

12 ноября 2018

За папраўкі ў Закон "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні" прагаласавала сёння Палата прадстаўнікоў. Так, выканкамы будуць замацоўваць плошчы для падтрымання парадку вакол аб'екта за юрасобамі: уладальнікамі прадпрыемстваў, магазінаў, кафэ і офісаў, а таксама беларусамі, якія пражываюць у прыватных дамах. Дакладныя межы тэрыторый вызначаць пастановай Саўміна. Прадстаўляючы дакумент дэпутатам, міністр ЖКГ адзначыў, што чысціня ў краіне - гэта беларускі брэнд. Але адказнасць за ненавядзенне парадку ў гэтым законе не прапісана.

Кіраўнік Дзяржаўнага мытнага камітэта пракаменціраваў пытанне аб уразанні лімітаў на бяспошлінны ўвоз тавараў з-за мяжы да 500 еўра з новага года. Зараз гэтая норма ўтрая большая. Рашэнне прынята Еўразійскай эканамічнай камісіяй. Па словах Юрыя Сянько, абмежаванні не закрануць звычайных турыстаў, бо кошт іх пакупак і зараз далёкі ад максімуму. У асноўным гэта закране тых, хто прывозіць тавар з камерцыйнымі мэтамі.