Больш за 130 чалавек сталі ахвярамі апоўзняў пасля моцных праліўных дажджоў у Бангладэш

15 июня 2017

Мясцовыя ўлады асцерагаюцца, што колькасць загінуўшых можа істотна ўзрасці. Доступ да шматлікіх пацярпелых раёнаў вельмі цяжкі. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні прэзідэнту Бангладэш, родным і блізкім ахвяраў маштабнай паводкі і апоўзняў. Пошукава-выратавальныя работы працягваюцца. Каля 4 000 чалавек ужо змаглі эвакуіраваць і даставіць у прытулкі.