Кіраўнік Азербайджана наведаў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

28 ноября 2015

Экскурсія для Ільхама Аліева была запланаваная на паўгадзіны, але доўжылася больш. Гэта звязана з тым, што прэзідэнт Азербайджана зацікавіўся некаторымі экспанатамі. Ільхам Аліеў затрымаўся ля залы абароны Брэсцкай крэпасці, абаронцамі якой таксама былі ўраджэнцы Азербайджана. Прэзідэнту паказалі запіс у кнізе ганаровых гасцей музея, які пакінуў яго бацька Гейдар Аліеў. Ён наведваў яшчэ стары будынак Музея Вялікай Айчыннай вайны. Напрыканцы экскурсіі па музеі Ільхам Аліеў таксама пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей.

Усе падрабязнасці візіту ў нашых наступных выпусках навін і праграме "Панарама".