Каля 30 пытанняў разгледзела Наталля Качанава падчас выязнога прыёму грамадзян у Расонах

1 ноября 2019
Развіццё невялікіх населеных пунктаў, добраўпарадкаванне, стан дарог, стварэнне новых рабочых месцаў. Без малога тры дзясяткі пытанняў  выслухала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі  Наталля Качанава  падчас выязнога прыёму грамадзян у Расонах. Жыхароў навакольных вёсак  хвалюе стан участка дарогі, што вядзе ў раённы цэнтр. Дарожнае палатно даўно знасілася, ямачны рамонт не дапамагае. Таксама прагучалі просьбы палепшыць медабслугоўванне ў рэгіёне. У бальніцы няма афтальмолага. Але праблема вырашальная. Урача ў раён размяркуюць, а перад гэтым закупяць абсталяванне для абследаванняў. Падчас прыёму грамадзян  Наталля Качанава  падкрэсліла:  у невялікіх населеных пунктах павінны быць створаны камфортныя ўмовы для жыцця людзей.

На прыём запісаліся жыхары  Слуцка, Смаргоні, Полацка, Віцебска. Некалькі чалавек прыехалі з Мінска. Усе пытанні  на кантролі. Асобныя патрабуюць дэталёвага вывучэння профільнымі спецыялістамі.