Смяротная аварыя ў Мазыры

14 ноября 2017

Смяротная аварыя ў Мазыры: раніцай на трасе ў лабавую сутыкнуліся два аўтамабілі. Паводле папярэдняй інфармацыі, BMW выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў Renault. Ад удару абедзве машыны аказаліся моцна пашкоджаныя. Вадзіцелі загінулі. На месцы працуе аператыўна-следчая група. Акалічнасці ДТЗ высвятляюцца.