30 студзеня героямі праграмы "Родныя людзі" стануць Вікуліны

26 января 2020
Рыхтуем да эфіру новую серыю праекта Агенцтва тэленавін  "Родныя людзі". 30  студзеня   героямі праграмы стануць Вікуліны - сям'я, дзе адзін за ўсіх і ўсе за аднаго.

Узаемадапамога ў іх асноўнае правіла ў доме. Сям'я падзеліцца сваімі ведамі ў галіне планавання школьных раскладаў, экстрэмальных забаў  і хатніх святаў. Глядзіце  праграму "Родныя людзі" ў чацвер адразу пасля "Панарамы".