Героямі праекта "Родныя людзі" на гэты раз сталі мінчане Сілівончыкі

14 октября 2019
Як гэта,  быць бацькамі і ўсё паспяваць,   мы вырашылі даведацца ў  шматдзетнай сям'і. Новая серыя сумеснага праекта  Агенцтва тэленавін і асацыяцыі шматдзетных бацькоў распавядзе аб па-сапраўднаму  вялікай сям'і, якая жыве спортам. Пяцібор'е, трыятлон, кайтынг, плаванне, фехтаванне і лыжы.  Час знаходзіцца і на трэніроўкі, і на выхаванне падрастаючых  чэмпіёнаў. Адкуль? Даведаецеся  ў найбліжэйшы чацвер  пасля "Панарамы". Героямі праекта "Родныя людзі" на  гэты раз сталі мінчане Сілівончыкі.