Генацыд беларускага народа - Алена Борматава аб трагедыі Броннай Гары

23 января 2022

Беларусь - адна з нешматлікіх у свеце краін - на дзяржаўным узроўні захоўвае памяць мільёнаў людзей, якія сталі ахвярамі нацысцкіх злачынстваў. Уступіў у сілу закон "Аб генацыдзе беларускага народа". Публічнае адмаўленне гэтай з'явы з гэтага часу пагражае крымінальнай адказнасцю.

На тэрыторыі нашай краіны ў гады Другой сусветнай вайны дзейнічалі сапраўдныя фабрыкі смерці па знішчэнні людзей, якія сучасная навука ўключае ў пяцёрку найбуйнейшых у свеце. Мы страцілі кожнага трэцяга жыхара. Людзей труцілі газам, жыўцом спальвалі, у дзяцей бралі кроў для лячэння салдат вермахта. 

Цікава, што яшчэ пры распрацоўцы плана "Барбароса", кіраўніцтва Трэцяга рэйха прапісвала метады ліквідацыі насельніцтва на захопленых тэрыторыях. Асобным пунктам вылучалі яўрэяў. Іх перасялялі ў спецыяльна створаныя месцы - гета. У Беларусі ў гады акупацыі іх было створана каля 200. 27 студзеня - Міжнародны дзень памяці ахвяр халакоста. 

З шасці мільёнаў знішчаных яўрэяў у гады Другой сусветнай 800 тысяч былі забітыя ў Беларусі. Толькі ва ўрочышчы Бронная Гара, недалёка ад Бярозы, былі ліквідаваны амаль 55 тысяч чалавек - колькасць некалькіх райцэнтраў сучаснай Беларусі. Алена Борматава - аб трагедыі Броннай Гары.