ДАІ раіць вадзіцелям улічваць умовы надвор'я і стан дарогі

12 марта 2021

Аварыя на Даўгінаўскім тракце ў сталіцы. У асвятляльную мачту ўрэзалася таксі. Траўміраваны пасажыр. Дзяўчына на заднім сядзенні не была прышпілена - яе шпіталізавалі.


А на вуліцы Ціміразева сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі. "Хёндэ" не ўлічыў дарожныя ўмовы, і на закругленні дарогі машыну занесла. Аўто выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з "пежо". Ад удару гэтую машыну адкінула за межы праезнай часткі - машына наехала на дарожны слуп. Пацярпелых няма, праводзіцца праверка.

Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе выбіраць для руху бяспечную хуткасць, вытрымліваць дыстанцыю і пазбягаць рэзкіх манеўраў.