ДАІ Савецкага раёна нагадвае правілы дарожнага руху

7 июля 2023

"Рух па правілах!" - Дзяржаўтаінспекцыя сталіцы праводзіць прафілактычную акцыю. Супрацоўнікі ДАІ Савецкага раёна нагадваюць правілы дарожнага руху веласіпедыстам і ўладальнікам сродкаў персанальнай мабільнасці. Рэйды праводзяцца ў жылых зонах, на дваровых тэрыторыях і ў месцах адпачынку.

Асаблівая ўвага дзецям - інспектары нагадалі непаўналетнім пра тое, як паводзіць сябе на дарозе і правільна кіраваць двухколавым і іншымі сродкамі перамяшчэння, пра важнасць выкарыстання ахоўнай экіпіроўкі.