Матацыклісты пад пільнай увагай ДАІ

29 марта 2024

Пад пільнай увагай ДАІ матацыклісты. Праверка асфальту да хуткіх заездаў двума імклівымі коламі. На дарогі сталіцы выязджаюць матацыклісты. Вясновае надвор'е - прычына вывозіць з гаражоў спартыўныя байкі і чоперы. Аднак сталічная Дзяржаўтаінспекцыя  рэкамендуе быць асцярожнымі на віражах. Дарожнае пакрыццё яшчэ нядосыць прагрэлася, таму пакуль з далёкімі заездамі на мотэхніцы лепш пачакаць. Асаблівую ўвагу на з'яўленне матацыклістаў просяць звяртаць аўтааматараў і часцей паглядваць у люстэркі задняга віду.

Успомніць тэорыю і практычныя навыкі ваджэння на матацыкле перад выездам у горад можна на спецыяльна абсталяваных мотадромах. Інструктары дапамогуць хутка ўспомніць габарыты транспартнага сродку, дадуць парады па бяспечным перамяшчэнні ў патоку.