ДАІ праверыла падрыхтоўку дзятвы да паходу ў школу

5 сентября 2016

Экспрэс-курс ад аўташколы, выпрабаванні на квадрацыклах і вялікі квэст на веды правіл дарожнага руху. Падчас акцыі "Азбука дарог" сталічная ДАІ праверыла падрыхтоўку дзятвы да паходу ў школу. Дзецям прапаноўвалася на спецыяльнай карце па правілах пераадолець пэўны маршрут, паспрабаваць аказаць першую дапамогу пацярпелым у ДТЗ і праверыць сваё майстэрства кіравання веласіпедам на паласе перашкод. Тут жа можна было ўбачыць у дзеянні сучаснае абсталяванне інспектараў і даведацца, як працуе спецтэхніка ДАІ.

Свае шоу-праграмы дэманстравалі і аматары мотакросу. А сталічная аўташкола паставіла невялікі аўтадром, дзе пад наглядам інструктара падлеткам прапаноўвалася самастойна кіраваць машынай і асвоіць правілы паркавання.