ДАІ нагадвае аб правілах бяспекі пры дрэнных умовах надвор'я

27 февраля 2024

Мокры снег, дождж і месцамі галалёд - вынік - слізкае асфальтавае пакрыццё. ДАІ нагадвае вадзіцелям, што ў дрэнных пагодных умовах неабходна выконваць хуткасны рэжым і дыстанцыю. Пажадана выкарыстоўваць блізкае святло фар і процітуманныя фары на працягу ўсяго дня. Гэта дапаможа быць больш прыкметнымі вадзіцелям. Зніжаць хуткасць да мінімальнай варта ў дварах і побач з установамі адукацыі і аховы здароўя.

Перайсці на летнюю гуму з зімовай, згодна з правіламі дарожнага руху, можна ўжо з 1 сакавіка. Аднак ДАІ рэкамендуе адкласці "перабуванне" да таго часу, пакуль замаразкі не зменіць стабільны плюс.