Супрацоўнікі ДАІ нагдваюць аб неабходнасці пераабуць аўто з 1 снежня

25 ноября 2021
Бяспека - у правільных шынах. Сёння ў Мінску стартавала акцыя ДАІ, падчас якой супрацоўнікі дарожнай міліцыі нагадаюць вадзіцелям пра неабходнасць пераабуць аўто.

Замяніць летнюю гуму на зімовую трэба да 1 снежня. Аднак, улічваючы ўмовы надвор'я (дождж, мокры снег, галалёд і пастаянныя перапады тэмператур) аўтаінспектары раяць як мага хутчэй заехаць на шынамантаж.

Супрацоўнікі аўтаінспекцыі таксама раяць падрыхтаваць аўто да зімы: заліць незамярзайку, праверыць функцыянаванне дворнікаў і абдзімання шкла. Акрамя таго, вадзіцелям варта пераходзіць на зімовы рэжым кіравання - быць больш уважлівымі пры перастраеннях і тармажэннях.