Фрукты веласіпедыстам

20 сентября 2016

Сто кілаграмаў бананаў раздалі актывісты Мінскага веласіпеднага таварыства тым, хто аддаў перавагу менавіта экалагічнаму транспарту. Арганізатары праекта працавалі ў пяці пунктах горада. Акрамя смачнага і карыснага пачастунку, удзельнікі акцыі атрымалі запрашэнне на велапарад, прымеркаваны да Сусветнага дня без аўтамабіля. Нагадаем, гэта маштабнае мерапрыемства пройдзе ў чацвер, 22 верасня, у Мінску.

У акцыі паўдзельнічалі каля 400 веласіпедыстаў. Падтрымаць імкненні мінчан вырашыла і ДАІ Фрунзенскага раёна. 22 верасня інспектары будуць уручаць фруктовыя наборы вадзіцелям, якія ў гэты дзень зменяць аўто на веласіпед.