Форум "Моладзевае лідарства" адкрыўся сёння

10 июня 2017

Сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады і дэпутацкім корпусам, абмен меркаваннямі, лекцыі і іншыя адукацыйныя праекты прапаноўваюць удзельнікам форуму "Моладзевае лідарства", які адкрыўся сёння. Пераможцы конкурсаў і алімпіяд, а таксама лаўрэаты спецфонда Прэзідэнта - усяго 355 чалавек - цэлы тыдзень правядуць у Нацыянальным адукацыйным цэнтры "Зубронак". Ну, а сёння юныя лідары ўсклалі кветкі да стэлы "Мінск – горад-герой", а таксама наведалі Акадэмію кіравання.

Моладзевы форум праводзіцца ўпершыню. Яго мэта - дапамагчы раскрыцца маладым талентам у розных сферах жыцця.