Фларыстыка як экатрэнд

16 марта 2023

Фларыстычныя кампазіцыі з сухіх кветак і раслін як трэнд у дызайне інтэр'ераў. Фактурныя карціны і міні-букеты, духмяныя кампазіцыі і нават "квітнеючыя" абажуры. Прыродны матэрыял у стыльныя элементы ператварае шматдзетная маці Святлана Лагашына з Валожынскага раёна. Усёй эстэтыкай і тонкасцямі далікатнага мастацтва фларыст дзеліцца на майстар-класах. Пачыналася ўсё са злакавых культур, зараз жа ў  майстэрні ўся артпалітра. У кветкавым міксе, напрыклад, манарды і валошкі, сафлор, піжма. Ёсць таксама артышок, лунарыя, шыпшыннік. Усе расліны прынцыпова не замежныя ці пакупныя, а свае. Так, фларыст не толькі збірае дзікарослыя кветкі альбо травы, ёсць нават дамашнія міні-плантацыі з лавандай.

Натхненне засушанымі кветкамі ператварылася ва ўласны праект па экатэрапіі. Каларытным кантэнтам Святлана Лагашына дзеліцца ў сацыяльных сетках. Акрамя таго, у партфоліа фларыста сталічная пякарня і фотастудыя, аздабляла таксама офісныя прасторы. У планах жа напісанне кнігі.