Флешмоб пад назвай "Танцы за мірную будучыню" аб'яднаў некалькі соцень чалавек

3 апреля 2017

Пляцоўка ля сталічнага Палаца спорту на паўгадзіны ператварылася ў вялікую танцавальную залу пад адкрытым небам. Флешмоб пад назвай «Танцы за мірную будучыню» аб'яднаў некалькі соцень чалавек. Рытм задавалі вядомыя танцоры з Германіі, ЗША, Францыі. А энергічныя рухі ў стылі хіп-хопа, дыска і мадэрна паўтаралі нават прахожыя.

Яўгенія Якаўлева, удзельніца танцавальнага флешмобу:

"Гэта выдатна! Ты задаеш рытм, твае студэнты за табой паўтараюць".

Юст Бергер, удзельнік танцавальнага флешмобу (Германія):

«Беларускія танцоры добра падрыхтаваныя, у іх вялікая матывацыя. Яны танцуюць з вялікім задавальненнем. Я ўпершыню ў Беларусі, і тут выдатная атмасфера. Ведаеце, танцы – гэта тое, што аб'ядноўвае людзей па ўсім свеце».

Флешмоб ладзілі ў рамках сусветнага танцавальнага форуму «Тыдзень дзяцей і моладзі». Ён прайшоў у сталіцы сёмы раз. Удзельнікамі сталі шэсць тысяч танцораў з 15 краін.