Фінал XII Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь" адбудзецца 10 верасня ў Палацы спорту

10 сентября 2021

Сёння стане вядома імя ўладальніцы тытула "Міс Беларусь - 2021". 29 прыгажунь з розных куткоў пазмагаюцца за званне самай прыгожай дзяўчыны краіны. У гэтыя хвіліны ў сталічным Палацы спорту пачынаецца шоу, якое раскрые інтрыгу конкурсу. Сюжэт фіналу натхнёны беларускімі легендамі і святамі. Спецыяльна для гэтай часткі шоу пашылі эксклюзіўныя касцюмы. Праз вобраз беларусак пастараюцца раскрыць вобраз усёй краіны.

Некалькі хвілін таму на мерапрыемства прыбыў і Прэзідэнт. Акрамя статусу пераможніцы, міс Беларусь атрымае ключы ад новага аўтамабіля, карону з белага золата і права прадстаўляць нашу краіну на конкурсе "Міс свету". Падрабязнасці - у выніковых выпусках.