Фінал праекта "100 ідэй для Беларусі" прайшоў сёння ў Мінску

21 марта 2024

Гранд-фінал 13-га сезона рэспубліканскага моладзевага праекта "100 ідэй для Беларусі" прайшоў сёння ў Мінску. На суд  членам журы  было пададзена больш за 170 інавацыйных распрацовак. Ацэньвалі іх навізну, рэальнасць увасаблення ідэі і яе рэнтабельнасць. Удзельнікамі фіналу сталі больш за 500 пераможцаў адборачных тураў, якія праходзілі ў кожнай вобласці і Мінску, а таксама сярод вышэйшых навучальных устаноў і Нацыянальнай акадэміі навук. Усяго вызначылі 30 лепшых праектаў у 10 намінацыях.

Усяго ў 13-м сезоне рэспубліканскага моладзевага праекта "100 ідэй для Беларусі" паступіла больш за тысячу заявак ад маладых наватараў.