Фільм "Лёс гігантаў" у студыі на Макаёнка, 9 абмяркуюць эксперты. Сёння ў 19:20 на "Беларусь 1"

13 июля 2020
Лёс двух заводаў, калектываў і цэлых галін. Агенцтва тэленавін прапануе сёння новую серыю нашумелага праекта "Лёс гігантаў". Другі  эпізод пятага сезона распавядзе пра вердыкт, які вынес час двум прамысловым гігантам Савецкага Саюза - беларускаму "Камволю" і літоўскаму "Дробэ". Прадпрыемствы складалі касцяк тэкстыльнай галіны, але выжыць удалося нямногім. Мінскі камбінат сёння  найбуйнейшае прадпрыемства ў рэгіёне.
 

Адкрыты паказ:  абмяркоўваем тэму ў эфіры

Прэм'ера  сёння ў 19:20. Прама ў студыі на Макаёнка, 9 фільм абмяркуюць эксперты. "Адкрыты паказ" глядзіце на "Беларусь 1" і спадарожнікавым канале "Беларусь 24".