Фэйк ад Блумберг

26 марта 2020
Адкрытасць беларускага Міністэрства аховы здароўя  некаторым калегам у мас-медыя не дае спакою. Працягваюцца фэйкі і ўкіды адносна каранавіруса. Той самы псіхоз, пра які гаварылі не раз і ў нас у краіне,  і ў свеце. Вядомае амерыканскае агенцтва Блумберг (якое - высокая верагоднасць - не ведае, дзе знаходзіцца Беларусь і што там адбываецца), сёння выдала "гучную сенсацыю". Нібы ў нашай краіне ад каранавіруса памерлі 22 чалавекі. Матэрыял апублікавалі  каля сямі раніцы па Мінску. Гэтую інфармацыю актыўна і з задавальненнем падхапілі асобныя беларускія рэсурсы. Праз некалькі гадзін Блумберг усё ж заўважыў сваю памылку. Але замест абвяржэння інфармацыі проста акуратна паправілі лічбу ў тым жа матэрыяле. А зараз давайце ўявім, колькі людзей прачыталі  матэрыял першапачаткова, і хто з іх зойдзе туды зноў і ўбачыць новыя лічбы. Уласна,  ніхто. Дарэчы, сайт Блумберг штодня наведваюць каля  мільёна карыстальнікаў. Гэта вядомы нам падыход: спачатку ўкінуць інфармацыю, якая веерам разыдзецца па розных рэсурсах, а потым акуратна паправіць, каб ніхто не заўважыў. 

Што да рэальнай сітуацыі з COVID-19 у нашай краіне, па нашай просьбе яе пракаменціравалі ў Мінаховы здароўя. 

Алена Богдан, намеснік міністра аховы здароўя Беларусі: "Я павінна сказаць, што на сённяшні момант сітуацыя па-ранейшаму застаецца пад кантролем. Ніводзін пацыент у медустановах Рэспублікі Беларусь  ад інфекцыі COVID-19 на сённяшні момант не памёр. Таму заканамернае пытанне: якой крыніцай інфармацыі карыстаецца Блумберг? Асноўная маса пацыентаў, у якіх выяўлены COVID-19,  мае або бессімптомнае цячэнне хваробы або слабыя клінічныя праявы рэспіраторнага характару. Таксама штодня аналізуюцца запасы масак,  ахоўных касцюмаў, лекавых сродкаў, і мы на сённяшні момант можам гаварыць, што па лекавых сродках мы ствараем як мінімум 6-месячны запас".

Міністэства аховы здароўя кантралюе сітуацыю з COVID-19 у краіне 


У той жа час становіцца сумна, што калі розныя краіны змагаюцца з распаўсюджваннем віруса, асобныя СМІ на рэгулярнай аснове спрабуюць на гэтай тэме хайпаваць, забываючыся пры гэтым, што гэтыя матэрыялы чытаюць людзі, нашы з вамі бацькі, сябры, суседзі і калегі.