У Дубаі адкрыўся Беларускі гандлёвы дом

28 ноября 2015

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і прадстаўнікі мясцовага бізнесу. У гандлёвы дом, прадстаўлены ў свабоднай эканамічнай зоне Дубая, даставілі больш за 50 адзінак тэхнікі: аўтамабілі МАЗ, трактары "Беларус", прадукцыю Белшыны і іншых айчынных брэндаў. Усе ўзоры тэхнікі застануцца ў гандлёвым цэнтры. Яе можна будзе пратэсціраваць і на месцы купіць.

Сёлета прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў упершыню прадстаўленая на найбуйнейшым будаўнічым форуме ў Дубаі. Гэта яшчэ адна магчымасць для беларускага бізнесу не толькі заявіць аб сабе, але і замацавацца на блізкаўсходнім рынку.